Акция «Экоурок. Увлекательные экологические занятия для школьников»

Республика Беларусь. Минская область, Слуцкий район, агрогородок Гацук, ул. Административная,2

04.02.2023 09:55 — 04.02.2023 10:40
Участников: 1

Чистый город начинается с тебя
Чаму за горадам дыхаецца лягчэй, чым у горадзе? Адкуль у кране вада? Куды дзяецца смецце са скрыні? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні дзеці атрымалі ў ходзе ўрока. З дапамогай гульнявых практыкаванняў, рухомых гульняў і групавых заданняў дзеці высветлілі, што чысціня шмат у чым залежыць ад таго, як жыхары выкарыстоўваюць ваду і энергію і як паступаюць са смеццем. Сакрэты экаратавальнікаў заключаюцца ў простых, даступных кожнаму дзеяннях, дзякуючы якім месца, дзе мы жывем, можа стаць прыгажэй, а людзі будуць адчуваць сябе лепш.
Атрымаўшы неабходныя веды, рабяты выканалі спецзаданне экаратавальнікаў, падчас якога праінспектавалі прастору свайго класа і вызначылі, што яны самі могуць зрабіць, каб месца, у якім яны вучацца, стала выдатней. А каб выкарыстоўваць новыя веды за межамі класа, рабяты сваімі рукамі сабралі кніжку-памятку, якая змяшчае ўсе сакрэты экаратавальнікаў.

Анонс мероприятия